Паказальныя выступленні МНС пройдуць у Віцебску 3 жніўня
3 жніўня а 18-00 у Віцебску пройдуць доўгачаканыя, паказальныя выступленні МНС, якія з-за навальніцы прыйшлося адмяніць у Дзень пажарнай службы Беларусі. Такая інфармацыя апублікавана на сайце УМНС па Віцебскай вобласці.
Выступленні, прымеркаваныя да святкавання юбілею пажарнай службы Беларусі, сімвалічна пройдуць 3 жніўня ў дзень утварэння першай прафесійнай пажарнай каманды ў г. Віцебску ў далёкім 1853 годзе.
Выратавальнікі запрашаюць жыхароў і гасцей горада на дэманстрацыю магчымасцей сіл і сродкаў падраздзяленняў МНС Віцебшчыны, якія пройдуць на беразе ракі Заходняя Дзвіна ў раёне плошчы Перамогі.