"Гомсельмаш" за год поставит в Витебскую область 100 комбайнов

"Гомсельмаш" за год паставіць у Віцебскую вобласць 100 камбайнаў

ААТ "Гомсельмаш" за 2023 год паставіць Віцебскай вобласці 100 камбайнаў, 39 з іх ужо працуюць на палях паўночнага рэгіёну. Пра гэта ішла размова 26 ліпеня падчас паездкі старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна ў Гомельскую вобласць, адным з пунктаў якой стала наведванне флагмана сельскагаспадарчага машынабудавання.

Як было адзначана, у Віцебскай вобласці функцыянуюць тры тэхнічныя цэнтры прадпрыемства – на базах Заходне-Дзвінскага, Аршанскага і Глыбокскага аграсэрвісаў. Яны займаюцца перадпродажнай падрыхтоўкай гарантыйнай тэхнікі, сэрвісным абслугоўваннем і рамонтам.

Генеральны дырэктар ААТ "Гомсельмаш" Аляксандр Новікаў распавёў пра вытворчы працэс, вырашэнне пытанняў імпартазамяшчэння, іншыя аспекты.

Як удакладнілі на прадпрыемстве, па выніках першага паўгоддзя на "Гомсельмашы" вырабілі 1525 адзінак самаходнай тэхнікі. У цэлым жа задача на 2023 год – вырабіць не менш за 3 тыс. камбайнаў (у 2022 годзе было 2,5 тыс.). Тэмп росту экспарту па холдынгу перавысіў 138%. Выручка ад продажаў павялічана больш чым у 1,5 раза.

На прадпрыемстве ідзе рэалізацыя двух інвестпраектаў па мадэрнізацыі вытворчых магутнасцей. Па першым з іх укараняецца ў вытворчасць 11 адзінак сучаснага абсталявання, па другім прадугледжана набыццё 167 адзінак.

"БЕЛТА"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

"Гомсельмаш" за год паставіць у Віцебскую вобласць 100 камбайнаў