У Віцебску падвялі вынікі XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар»
«Славянскі базар-2023» завяршыў яркі калейдаскоп сваіх падзей. Вядома, мы не развітваемся, а гаворым «Да пабачэння» любімаму «васільковаму» святу.
Падводзячы яго вынікі, гендырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» і дырэктар «Славянскага базару ў Віцебску» Глеб Лапіцкі абазначыў:
— Трыццаць другі фестываль — гэта ўжо гісторыя, але яшчэ і арыфметыка лічбаў. На 23 лакацыях свята, а гэта на дзве пляцоўкі больш, чым летась, прайшло звыш 200 (на 20 больш, чым у 2022-м) мерапрыемстваў. Фестываль — гэта не толькі лічбы, але, вядома, яшчэ і эмоцыі. Іх дорыць, у тым ліку, наша выставачная праграма. Яна была рэкорднай: паспяхова адбыліся 12 выстава
— Італія, Іспанія, Эстонія, Літва, Латвія… Называць усе краіны па памяці няма сэнсу, бо мы шчыра рады ўсім — наш фестываль аб’ядноўвае, а не ставіць межы.
Вельмі спадабаўся, зыходзячы з водгукаў, гледачам новы фармат Дзён Саюзнай дзяржавы. «Славянскі базар» — той праект, які змяшчае і дні Саюзнай дзяржавы, і дзень Бразіліі, і дзень Пакістана, разважае Глеб Лапіцкі:
— На фестывалі кожнаму знойдзецца месца. А калі казаць пра праекты Саюзнай дзяржавы, то ўжо сёлета за круглым сталом мы абмяркоўвалі вельмі глыбінныя пытанні, у тым ліку і гастрольную дзейнасць студэнцкіх калектываў. Першы з іх вы ўжо бачылі — наш паказ ГІТІСа. У наступным годзе маем намер працягваць сваё супрацоўніцтва з ГІТІСам, а яшчэ з іншымі ўніверсітэтамі і акадэміямі. Адукацыйны вектар будзе развівацца, фестываль будзе ўкараняцца ва ўсе сферы жыццядзейнасці.
І гэта мае вялікае значэнне і сэнс. Педагогі ГИТИСа на завяршэнні тэатральнай лабараторыі сёння не без іроніі сказалі: «Ці маглі мы калі-небудзь падумаць, што прыедзем на «Славянскі базар»? Фестываль над Дзвіной ні ў якім разе не асацыяваўся ў іх з ГИТИСом. Але сёння вялікая «Тэатральная лабараторыя» — яшчэ адзін паспяховы праект форуму. Таму што на «Славянскім базары» ёсць месца і эстрадзе, і выставачнай праграме — усім мастацтвам. Як і 32 гады таму, фестываль застаецца верны гэтаму залатому творчаму прынцыпу.
Глеб Лапіцкі дадаў:
— Сёння мы ўжо ведаем, чым будзем дапаўняць наш свя