Прэзідэнт падчас рабочай паездкі ў Аршанскі раён арыентаваў АПК на экспарт гатовай прадукцыі, а не сыравіны ці паўфабрыкатаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе адказных за аграпрамысловы комплекс на экспарт пераважна гатовай прадукцыі, а не сыравіны ці паўфабрыкатаў. Пра гэта ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Аршанскі раён.
"Трэба круціцца цяпер і думаць. Не сыравіну вывозіць ці паўфабрыкат, а гатовую прадукцыю", - сказаў Прэзідэнт.
Адзін з прыкладаў - наяўнасць на складах пэўных аб'ёмаў сухога малака. Як запэўнілі Аляксандра Лукашэнку адказныя за АПК чыноўнікі, яны разлічваюць у хуткім часе на рэалізацыю гэтай прадукцыі, і сітуацыя не выклікае асцярог.
Але Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад прадукцыі, якую робяць з сухога малака ў Кітаі: "Беруць сухое малако. І яны прэсуюць у канфетны выгляд. А чаму мы гэта не робім?"
У такія цукеркі дадаюць мёд ці іншыя напаўняльнікі - у выніку выходзіць смачная, недарагая і карысная прадукцыя, якая на кітайскім рынку карыстаецца вялікай папулярнасцю. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што падобныя цукеркі, якія ён і сам спрабаваў, маглі б прыйсціся па густу і жыхарам Беларусі, а таксама іншых краін.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by