Віцебская вобласць да Дня Незалежнасці атрымала новыя тралейбусы і мабільныя ФАПы
3 ліпеня Віцебская вобласць да Дня Незалежнасці атрымала новыя тралейбусы і мабільныя фельчарска-акушэрскія пункты (ФАПы).
Сертыфікаты на атрыманне тэхнікі кіраўнікам адпаведных арганізацый на плошчы Перамогі ў Віцебску ўрачыста ўручыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Таксама Аляксандр Субоцін уручыў кіраўніцтву "Віцебскаблаўтатранса" сертыфікат на атрыманне 10 тралейбусаў МАЗ.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by