Руководство Витебской области направило жителям региона поздравление с Днем Независимости Республики Беларусь

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёна віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары вобласці! Дарагія ветэраны!

Віншуем Вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Звяртаючыся да знакавых падзей у шматвяковай гісторыі нашай дзяржаўнасці, мы ўмацоўваем агульнанацыянальныя каштоўнасці і высока падымаем сцяг нашага суверэнітэту. Для кожнага грамадзяніна галоўнае нацыянальнае свята краіны напоўнена духоўным сэнсам.

Жыхарам Віцебшчыны ёсць чым ганарыцца: наш рэгіён займае асаблівае месца ў гісторыі краіны – на старажытнай полацкай зямлі вытокі нашай дзяржаўнасці, віцебская мастацкая школа ўнесла неацэнны ўклад у развіццё сусветнага мастацтва. І сёння вобласць працягвае актыўна нарошчваць сацыяльна-эканамічны патэнцыял. Точкамі росту рэальнага сектара эканомікі з'яўляецца развіццё прамысловага і аграрнага комплексаў.

Мы схіляемся перад подзвігам пакалення пераможцаў, якія адолелі грознага ворага і ўзнялі краіну з руін. Іх самаадданая любоў да Радзімы – прыклад для сённяшняга і будучых пакаленняў.

У сучаснай Беларусі глыбока шануюць памяць аб сваёй гісторыі і яе героях. Памяць дапамагае мацаваць і будаваць будучыню краіны на прынцыпах справядлівасці, роўнасці і клопату аб людзях.

Дарагія ветэраны, дзякуй за ваша шчырае служэнне Айчыне, прыміце пажаданні здароўя і доўгіх гадоў жыцця!

Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, шчасця, дабрабыту, новых здзяйсненняў і поспехаў, мірнага неба над нашай Радзімай!

А.М.Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

В.В.Тэрэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёна віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь