Віцебск адзначыў 79-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Раніцай 26 чэрвеня на плошчы Перамогі адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.
Гэтая памятная дата бясконца дарагая ўсім віцяблянам. Прыходзяць іх новыя пакаленні, якія беражліва захоўваюць памяць аб мінулым, аб абаронцах Радзімы, дзякуючы якім мы сёння радуемся жыццю.
У адзін з першых дзён найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва вайсковай аперацыі – Беларускай аперацыі «Баграціён» – Віцебск здабыў свабоду ад фашысцкага рабства. Раніцай 26 чэрвеня 1944 года воіны 158-й стралковай дывізіі 39-й арміі пры садзейнічанні байцоў 145-й стралковай дывізіі 43-й арміі цалкам ачысцілі горад ад ворага. Наперадзе наш Віцебск, цалкам разбураны вайной, калі камусьці магло здацца, што на руінах і попелішчы ніякага жыцця больш не будзе, чакала новае жыццё – эпоха адраджэння з попелу, эра стварэння і росквіту.
У цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады вобласці, горада, яго раёнаў, праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, навучэнская моладзь, воіны Віцебскага гарнізона.
Гаворачы аб значэнні гэтай памятнай даты, старшыня гарвыканкама Мікалай Арлоў адзначыў прыгажосць сучаснага Віцебска. Ёю захапляюцца нашы госці. Як, напрыклад, адзін з удзельнікаў цырымоніі ўскладання Пётр Леанцьеў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны з расійскага горада Эліста. Захапляюцца не толькі прыгажосцю, але і тым, як віцябляне берагуць памяць аб гераічным мінулым нашага народа.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by