Спартсмен з Віцебскай вобласці стаў чэмпіёнам Еўропы па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў
Беларус Кірыл Валeўскі стаў чэмпіёнам Еўропы па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў (U-17), які праходзіць у Тыране, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У фінале вагавой катэгорыі 60 кг беларус упэўнена перамог турэцкага атлета Халіла Чынара – 8:0.
Для беларускіх барцоў спаборніцтвы ў албанскай сталіцы з'яўляюцца першымі пасля вяртання на афіцыйныя міжнародныя старты. Беларусы, гэтак жа як і расіяне, выступаюць у нейтральным статусе.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by