За 5 месяцев уровень общего травматизма в Витебской области снизился на 7 процентов

За 5 месяцаў узровень агульнага траўматызму ў Віцебскай вобласці знізіўся на 7 працэнтаў

Стан вытворчага траўматызму, вынікі месячніка па забеспячэнні бяспечных умоў працы ў сельскай гаспадарцы разгледзелі на пасяджэнні камісіі ў аблвыканкаме. Удзел у пасяджэнні камісіі прыняў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.

З пачатку года ў Віцебскай вобласці па ўзроўні вытворчага траўматызму захоўваецца стабільная і кіраваная сітуацыя, - адзначыў у дакладзе старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барыс Ефрэмаў.

За 5 месяцаў узровень агульнага траўматызму зніжаны на 7 працэнтаў (з 85 да 79 выпадкаў). Забяспечана зніжэнне па колькасці выпадкаў са смяротным і цяжкім зыходам. Зніжэнне вытворчага траўматызму ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці склала 33 працэнты або мінус 16 выпадкаў па ўсіх відах. Па сельскагаспадарчай галіне ўзровень вытворчага траўматызму зніжаны на 28 працэнтаў або мінус 7 выпадкаў. Істотна скарацілася колькасць траўм работнікаў у стане алкагольнага ап'янення - зарэгістраваны толькі адзін такі факт, тады як у мінулым годзе было 10 выпадкаў. Калі казаць аб прычынах, то пераважнымі па-ранейшаму застаюцца парушэнні патрабаванняў прававых актаў па ахове працы, допуск да працы без навучання, стажыроўкі, праверкі ведаў, незабяспечанасць сродкамі абароны, невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы. Значную вагу маюць прычыны, абумоўленыя дзеяннямі саміх пацярпелых, у прыватнасці, парушэнне імі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, парушэнне інструкцый, асабістая неасцярожнасць.

- Па вобласці склаліся добрыя паказчыкі, але гэта ўмоўна, бо нават адзін выпадак гібелі або інваліднасці - гэта незваротнае надзвычайнае здарэнне, - адзначыў Барыс Ефрэмаў.

На пасяджэнні камісіі вызначаны шэраг практычных мерапрыемстваў, нацэленых на далейшае замацаванне станоўчай тэндэнцыі па выключэнні фактаў любога траўміравання на вытворчасці. У сістэме прафілактычных мерапрыемстваў важным звяном з'яўляюцца тэматычныя месячнікі, дэкаднікі і тыдні бяспекі. Два гады Віцебскі рэгіён паспяхова ўкараняе прынцыпы Канцэпцыі нулявога траўматызму. У перыяд правядзення месячніка бяспекі пасяўной кампаніі траўміравання работнікаў не дапушчана. Што яшчэ раз пацвярджае эфектыўнасць праводзімых прафілактычных мерапрыемстваў.

Старшынёй аблвыканкама падпісана адпаведнае распараджэнне па правядзенні з 12 чэрвеня месячні

За 5 месяцаў узровень агульнага траўматызму ў Віцебскай вобласці знізіўся на 7 працэнтаў