Заседание облисполкома: обсуждены вопросы социально-экономического развития Новополоцка, Полоцкого и Оршанского районов и подготовки к новому отопительному сезону

Пасяджэнне аблвыканкама: абмеркаваны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Наваполацка, Полацкага і Аршанскага раёнаў і падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона

Пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Наваполацка, Полацкага і Аршанскага раёнаў і падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона разгледжаны на пасяджэнні аблвыканкама.

 

Перш чым перайсці да разгляду пытанняў, што стаяць на парадку дня, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін павіншаваў з юбілеем і ўручыў Ганаровую грамату старшыні Віцебскага райвыканкама Генадзю Сабынічу, а таксама ўручыў пасведчанне прызначанаму на пасаду старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барысу Ефрэмаву.

Наваполацк, Полацкі і Аршанскі раёны – знакавыя для Віцебшчыны, паколькі ў іх засяроджаны асноўныя буйныя прадпрыемствы. Гэтыя рэгіёны з'яўляюцца цэнтрамі росту прамысловасці, маякамі ў аграрным сектары, падкрэсліў кіраўнік вобласці. Але не ўсё так пазітыўна ў выкананні прагнозных паказчыкаў. Аналіз паказаў, што Наваполацкім гарвыканкамам, Аршанскім і Полацкім райвыканкамамі прымаецца недастаткова мер для забеспячэння апераджальнага развіцця тэрыторый у параўнанні з сярэднеабласнымі паказчыкамі.

Аб прычынах складзенай сітуацыі, аб тым, што робіцца па выхадзе на больш высокі ўзровень і рытмічную працу – гаварылі ў сваіх выступленнях старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка, старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч.

Аб выніках ацяпляльнага сезона і падрыхтоўцы да працы ў восеньска-зімовы перыяд 2023–2024 года далажыў намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Аляксандр Няфёдаў.

«Ацяпляльны сезон скончыўся. Рыхтуемся да чарговага» – па такім прынцыпе адбываецца кругазварот работ у паліўна-энергетычным комплексе вобласці. Добры гаспадар, як гаворыцца ў народнай прымаўцы, сані рамантуе летам, каб зімой без праблем перасоўвацца. А каб грамадзяне і эканоміка Віцебшчыны забяспечваліся бесперабойна палівам і энергіяй для цяпла, камфорту і нармальных умоў працы, трэба наладзіць дакладнае функцыянаванне газатранспартнай, энергетычнай, інжынернай сістэм.

У прыватнасці, як адзначыў Аляксандр Няфёдаў, прадпрыемствы паліўна-энергетычнага комплексу і

Што тычыцца сістэмы ЖКГ, то і тут зроблена вялікая праца па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Было адрамантавана каля 100 тысяч кв. м даху. Такая ж задача стаіць і сёлета.

Вялікая ўвага надавалася пераводу кацельняў на мясцовыя віды паліва. У прыватнасці, камунальнікі ўсталявалі 4 катлы, якія працуюць на МВП з механізаванай загрузкай у дзвюх кацельнях у Пастаўскім і Талачынскім раёнах.

На наперадзе перыяд ставіцца задача не зніжаць тэмпаў, своечасова стварыць запасы паліва за кошт усіх крыніц фінансавання. Трэба правесці рэканструкцыю і новае будаўніцтва 37 км цеплавых сетак, перавесці са звадкаванага на прыродны газ каля 300 кватэр, да канца года забяспечыць увод катлоў на МВП з механізаванай загрузкай у кацельнях «Аграс» ВПКіТС, «Цэнтральная» у Лёзненскім, «Трасніцкая» у Полацкім раёнах.

На правядзенне рамонтных работ да чарговага восеньска-зімовага перыяду ўжо асвоена парадку 10 млн руб. Усяго плануецца выдаткаваць на мерапрыемствы, прадугледжаныя «Віцебскэнерга» – 91,5 млн руб. і «Віцебскаблгаз» – 20 млн руб.

Да ведама. Да 1 верасня бягучага года ў філіяле «Дзяржэнергагазнагляд» па Віцебскай вобласці эксплуатуючыя прадпрыемствы павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці да работы ў восеньска-зімовы перыяд на цеплакрыніцы і жыллёвы фонд.

У пасяджэнні аблвыканкама прыняла ўдзел намеснік міністра эканомікі Беларусі Таццяна Бранцэвіч.

vitebsk-region.gov.by

Пасяджэнне аблвыканкама: абмеркаваны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Наваполацка, Полацкага і Аршанскага раёнаў і падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона