В Ледовой арене Орши пройдут соревнования по боксу II Игр стран СНГ

У Лядовай арэне Оршы пройдуць спаборніцтвы па боксе II Гульняў краін СНД

З 4 па 14 жніўня ў Беларусі адбудуцца II Гульні краін СНД. Маштабныя спаборніцтвы па дваццаці відах спорту пройдуць ва ўсіх абласцях краіны. Гэта дазволіць паказаць удзельнікам і гасцям сучасную спартыўную інфраструктуру Беларусі, у тым ліку рэгіёнаў, а таксама прадэманстраваць турыстычны патэнцыял краіны.

Спаборніцтвы прымуць 11 беларускіх гарадоў: Мінск, Брэст, Гомель, Гродна, Віцебск, Магілёў, Барысаў, Жлобін, Маладзечна, Орша, Салігорск.

– Асноўны пасыл і галоўная задача Гульняў – паказаць Беларусь у цэлым і кожны рэгіён асобна з найлепшага боку, – кажа начальнік аддзела спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Сняжана Бруздзіна. – Мала правесці спаборніцтвы на годным узроўні, яшчэ трэба прадэманстраваць турыстычны патэнцыял краіны для шматлікіх гасцей.

У Воршы на базе Лядовай арэны пройдуць спаборніцтвы па боксе з удзелам спартсменаў 2005-2006 гадоў нараджэння. Паядынкі запланаваны з 6-га па 12-е жніўня, у тым ліку жаночыя і мужчынскія фіналы 11 і 12 жніўня адпаведна. Баі пройдуць у 25 вагавых катэгорыях з удзелам каля 250 баксёраў з 10 краін.

– Гэты від спорту ў нашым рэгіёне ў апошнія гады развіваецца вельмі актыўна, – працягвае Сняжана Уладзіміраўна. – Аддзяленне бокса ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе працуе з 2007 года. У ім 12 навучальных груп, падрыхтоўку ў якіх праходзяць больш за сотню спартсменаў. Шэсць чалавек летась перададзены ў вышэйшае спартыўнае звяно. Штогод нашы спартсмены становяцца прызёрамі і пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў па боксе. Ганарымся нашым выхаванцам Мацвеем Давыдавым, які на чэмпіянаце Еўропы па боксе сярод моладзі ў 2021 годзе ў Чарнагорыі ўзяў сярэбраны медаль. Ён жа вярнуўся з «серабрам» з чэмпіянату Еўропы па боксе сярод юніёраў у 2019 годзе.

У Воршы для ўдзельнікаў Гульняў, акрамя спартыўных спаборніцтваў, будзе арганізаваны насычаны вольны час: актыўны адпачынак і культурная праграма з наведваннем значных мясцін раёна – пешыя, веласіпедныя, аўтобусныя экскурсіі. Гледачоў чакаюць захапляльныя паядынкі з удзелам найлепшых маладых спартсменаў і шматлікія лакацыі для вольнага часу. Кожны знойдзе для сябе занятак па душы!

"Аршанская газета".

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У Лядовай арэне Оршы пройдуць спаборніцтвы па боксе II Гульняў краін СНД