Глава Витебской области Александр Субботин обсудил с заместителем хокима Кашкадарьинской области Узбекистана Алишером Закировым ход реализации Соглашения о сотрудничестве между регионами

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін абмеркаваў з намеснікам хокіма Кашкадар'інскай вобласці Узбекістана Алішэрам Закіравым ход рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін абмеркаваў з намеснікам хокіма Кашкадар'інскай вобласці Узбекістана Алішэрам Закіравым ход рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве, падпісанага паміж рэгіёнамі летась.

Яно датычыцца гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай сферы.

Вітаючы ўзбекскага госця, Аляксандр Субоцін канстатаваў, што яго прыезд на ХІ Міжнародны эканамічны форум “Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы”, які праходзіць у Віцебску, – чарговае сведчанне сур'ёзнасці намераў. Падчас леташняга візіту дэлегацыі Віцебшчыны ва Узбекістан было вызначана некалькі прарыўных напрамкаў, выгадных для абодвух бакоў.

Алішэр Закіраў паведаміў, што Кашкадар'інская вобласць зацікаўлена ў пастаўках ветэрынарных прэпаратаў, дзіцячага харчавання, сістэм ачысткі сцёкавых вод. Таксама ён абазначыў, што неабходна развіваць турыстычны абмен, які знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні. Напрыклад, летась Кашкадар'інскую вобласць наведалі толькі 50 турыстаў з Беларусі. А бо побач з рэгіёнам знаходзяцца такія гістарычныя мясціны, як Самарканд і Бухара. Алішэр Закіраў прапанаваў арганізаваць узаемныя інфармацыйныя азнаямленчы

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін абмеркаваў з намеснікам хокіма Кашкадар'інскай вобласці Узбекістана Алішэрам Закіравым ход рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі