Комитет экономики: на XI Международном экономическом форуме «Инновации. Инвестиции. Перспективы» в Витебске отметят лучших производителей и руководителей

Камітэт эканомікі: на XI Міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» у Віцебску адзначаць найлепшых вытворцаў і кіраўнікоў

На XI Міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» у Віцебску адзначаць найлепшых вытворцаў і кіраўнікоў.

Як паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама, у межах форуму запланавана ўзнагароджанне:

  • пераможцаў конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» за 2022 год;
  • лаўрэатаў прэміі Віцебскага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці ў 2022 годзе;
  • пераможцаў конкурсу абласнога саюза наймальнікаў на прысваенне ганаровага звання «Найлепшы кіраўнік года Віцебскай вобласці»;
  • лаўрэатаў штогадовай прэміі аблвыканкама таленавітым маладым вучоным і спецыялістам;
  • пераможцаў рэгіянальнага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства.

Будуць таксама ўручаны ўзнагароды за высокія дасягненні ў развіцці галін эканомікі Віцебшчыны і прыцягненні інвестыцый.


Нагадаем, што эканамічны форум пройдзе 18 — 19 мая на тэрыторыі Летняга амфітэатра.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Камітэт эканомікі: на XI Міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» у Віцебску адзначаць найлепшых вытворцаў і кіраўнікоў