В Витебской области открыли еще один планетарий. Теперь их четыре на Витебщине

У Віцебскай вобласці адкрылі яшчэ адзін планетарый. Цяпер іх чатыры на Віцебшчыне.

Бліжэй да зорак сталі вучні Кіраўскай сярэдняй школы – пад яе купалам адкрыўся адукацыйны планетарый.

Гэта ўжо другі па ліку планетарый у Віцебскім раёне (першы быў адкрыты ў Наўкінскай СШ) і чацвёрты ў Віцебскай вобласці, якую нездарма называюць самай астранамічнай.


Прайсці «зорны» шлях ад парога навучальнай установы да самага купала дырэктар школы Вольга Артэменка, педагогі і вучні прапанавалі гасцям, якія прыехалі з такой нагоды, сярод якіх былі старшыня Віцебскага райвыканкама Генадзь Сабыніч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дарожкін, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Трублоўская, а таксама вядомы беларускі астраном, педагог, дацэнт кафедры інжынернай фізікі ВДУ імя П. М. Машэрава Уладзімір Голубеў.

Планетарый быў адкрыты перш за ўсё дзякуючы фінансавай дапамозе мясцовай улады, а таксама руплівасці калектыву педагогаў школы і яе кіраўніка. На ўрачыстай цырымоніі Віктар Дарожкін перадаў у дар дзецям рэдкі экспанат – плакат з выявай усіх касманаўтаў у гісторыі асваення зорнай прасторы, які ў свой час падарыла вядомая лётчыца-выпрабавальніца, жонка касманаўта Марына Попавіч, якая з'яўляецца нашай зямлячкай – яна родам з Віцебскага раёна.

"Віцьбічы"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У Віцебскай вобласці адкрылі яшчэ адзін планетарый. Цяпер іх чатыры на Віцебшчыне.