Руководство Витебской области направило жителям региона поздравление с Праздником труда

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёну віншаванне са Святам працы

Паважаныя жыхары вобласці! Дарагія сябры!

Шчыра віншуем вас са Святам працы! Гэты дзень сімвалізуе прыход вясны, адзінства людзей ва ўмацаванні міру, дабрабыту, стабільнасці на сваёй зямлі.

Віцебская вобласць славіцца таленавітымі і працавітымі людзьмі, якія хочуць жыць у добрасуседстве і дастатку. Сёння мы выхоўваем у нашых дзецях павагу да чалавека працы, пачуццё абавязку і адказнасці.

У гэты цудоўны свята мы аддаём даніну павагі тым, хто самааддана працуе, робіць жыццё багацейшым і змястоўным, а родную Беларусь – прыгажэйшай і мацнейшай.

Жадаем вам поспехаў у прафесійнай дзейнасці, здароўя, шчасця, міру і дабра!

А.М.Субоцін,                                                            В.В.Тэрэнцьеў,

старшыня                                                             старшыня 

Віцебскага абласнога                                             Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта                                      Савета дэпутатаў

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёну віншаванне са Святам працы