Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў, якую падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У прэс-службе таксама расказалі, куды будуць накіраваны грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах.
Так, палову плануецца накіраваць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці (Калінкавіцкі раён). Яшчэ 50% пералічаць Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by