Такую даверанасць натарыус Рэспублікі Беларусь засведчыць не можа. Згодна з п. 81.3 Інструкцыі аб парадку здзяйснення натарыяльных дзеянняў, зацверджанай Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 23.10.2006 N 63 (са змяненнямі і дапаўненнямі) пры засведчанні даверанасці на валоданне, карыстанне і распараджэнне транспартным сродкам, а таксама на часовую перадачу транспартнага сродку натарыус правярае прыналежнасць транспартнага сродку прадстаўляемаму і дзяржаўную рэгістрацыю транспартнага сродку ў адпаведных органах Рэспублікі Беларусь. Па пытанні засведчання даверанасці Ваш бацька можа звярнуцца да любога натарыуса Расійскай Федэрацыі.