Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт далучыўся да міжнароднай ініцыятывы – Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі.

У рамках гэтай ініцыятывы Еўрапейскага саюза мясцовыя органы ўлады (гарады і раёны) бяруць на сябе добраахвотныя абавязацельствы па зніжэнні аб'ёму выкідаў парніковых газаў не менш чым на 30% да 2030 года на сваёй тэрыторыі.

Асноўная мэта ініцыятывы – устойлівае энергетычнае развіццё на мясцовым узроўні і прыняцце мер па змякчэнні наступстваў і адаптацыі да змены клімату. Больш за 7 тысяч гарадоў і раёнаў у розных краінах падпісалі Пагадненне.

Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі

Як гарады могуць паўплываць на змену клімату

Навошта гарады ўдзельнічаюць у ініцыятыве

Што я магу зрабіць для выратавання клімату?

Міжнароднае супрацоўніцтва