Правілы здабычы ракаў.

 Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2023 г. № 872 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы здабычы, нарыхтоўкі і (або) закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 г. №699» вызначаны парадак і правілы здабычы даўгапалага (вузкапалага) рака.

 

      Забараняецца:

- вылаў даўгапалага (вузкапалага) рака ў рыбалоўных угоддзях Віцебскай вобласці – з 10 красавіка па 8 чэрвеня,

- вылаў яйнасных самак і самак з лічынкамі на працягу ўсяго года.

-вылаў у любы час года асобін з даўжынёй цела менш за 10,5 см (ад пачатку раструма і да канца тэльсона);

- вылаў ракаў грамадзянамі ў асабістых мэтах з выкарыстаннем больш за тры ракалоўкі на чалавека;

- здабыча не больш за два кілаграмы ў суткі;

- пакідан

 

Здабыча шыракапалага рака ЗАБАРОНЕНА!

 

За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне «гарачай лініі» 6 17 23 або па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.193/2.

Правілы здабычы ракаў.