Итоги весеннего «Нереста»  в 2026 году

Вынікі вясенняга «Нерасту» ў 2026 годзе

Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету падчас вясновай нераст ужываліся меры, каб забяспечыць папуляцыям рыбы спрыяльныя ўмовы для ўзнаўлення і бесперапыннага абнаўлення.

У перыяд нерасту Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нераст».

          Не ўсе грамадзяне падчас вясновага нерасту, калі рыба больш уразлівая і безабаронная, выконвалі правілы рыбалоўства.

За ўвесь нерастовы перыяд Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету выяўлена 23 парушэнні правілаў аматарскага рыбалоўства.

У правапарушальнікаў было канфіскавана:

- рыбалоўных сетак – 78 шт.(3,1 км);

- іншых забароненых прылад лову – 15 шт.;

- незаконна здабытай рыбы – 29,4 кг;

         Выяўлена і канфіскавана з вадаёмаў 12 рыбалоўных сетак агульнай даўжынёй 546 метраў і 6 іншых забароненых прылад лову.

          У ходзе праводзімых інспекцыяй прафілактычных мерапрыемстваў па добраахвотнай здачы забароненых прылад рыбалоўства, грамадзянамі здадзена 26 сетак агульнай даўжынёй 1,63 км і 18 іншых забароненых прылад рыбалоўства. 

Вось адзін з рэзанансных фактаў парушэння прыродаахоўнага заканадаўства:

- супрацоўнікамі Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, у ходзе правядзення палявых мерапрыемстваў 25.05.2026 на канале Дзегцяроўка каля в.Кастрова Верхнядзвінскага раёна затрыманы непрацуючы жыхар Верхнядзвінскага раёна (у інтарэсах следства І.В. і адрас не раскрываюцца), які падчас вясновага нерастовага перыяду (у Віцебскай вобласці з 10.04 па 08.06.2026) з выкарыстаннем лодкі з маторам ажыццявіў здабычу рыбы дзвюма рыбалоўнымі сеткамі. Незаконна здабыў 57 асобін розных відаў рыб, агульным вагой 20,9 кг.

Сума шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, склала 618 б.в. на суму 27 810 рублёў.

          Па дадзеным факце Верхнядзвінскім РАСК узбуджана крымінальная справа па ч.4 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь.

У парушальніка канфіскаваны: сеткі, лодка з маторам, рыба. Праводзіцца праверка.

          Хацелася б дадаць, што згодна дзеючага заканадаўства, падчас вясновай забароны на лоў усіх відаў рыб, шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, вылічваецца ў трайным памеры па кожным відзе рыб незалежна ад яе вагі.

Найлепшымі паказчыкамі нашай працы, тое, дзеля чаго і існуе Дзяржаўная інспекцыя, з'яўляецца захаванне і павелічэнне колькасці дзікіх жывёл, рыбы ў азёрах і рэках, лясоў, усёй прыроднай багацця, якія так неабходныя для жыцця чалавека, якое мы павінны захаваць і прымножыць для нашых дзяцей і ўнукаў.

 

 За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне «гарачай лініі» 6 17 23 або па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.193/2.

 

Намеснік начальніка Верхнядзвінскай МРІ                 В.А. Ганчаронак     

Вынікі вясенняга «Нерасту» ў 2026 годзе