Аб устанаўленні забароны на лоўлю ўсіх відаў рыбы ў 2026 годзе.
Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ў мэтах захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для узнаўлення рыбы ў адпаведнасці з п.30 Правілаў аматарскага рыбалоўства, забараняецца ў Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 08 чэрвеня, Брэсцкай і Гомельскай абласцей з 20 сакавіка па 18 мая, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, а таксама г.Мінску з 01 красавіка па 30 мая 2026 года рыбалоўства, за выключэннем лову рыбы: адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным адной штучнай прынадай, якая мае не больш за два адзінарных, або падвойных, або патройных кручкоў, у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду, за выключэннем выпадкаў, указаных ніжэй), з лёду, штучных збудаванняў (акрамя чыгуначных мастоў, плацін, ля шлюзаў, помпавых станцый, іншых гідратэхнічных збудаванняў, у дачыненні да якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую дзейнасць, на адлегласці бліжэй 50 метраў у абодва бакі ад межаў названых тэхнічных збудаванняў).
Дапускаецца заход у ваду ў выпадку, калі ён не звязаны непасрэдна з ловам рыбы (адчэп прынады, абход перашкод).
Дазваляецца выкарыстоўваць падсачак для пад'ёму з вады рыбы, вылаўленай вышэйзгаданымі дазволенымі прыладамі аматарскага рыбалоўства.
Парушэнні дадзеных Правілаў цягне за сабой адказнасць па ч.1 арт.16.25 КоАП Рэспублікі Беларусь:
- цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы або іншых водных жывёл і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай або сродкам здзяйснення названага парушэння, або без канфіскацыі, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы або іншых водных жывёл і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай або сродкам здзяйснення названага парушэння, або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу ад 100 да 500 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы або іншых водных жывёл і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай або сродкам здзяйснення названага парушэння, або без канфіскацыі.
Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю падчас вясновай забароны на лоўлю рыбы, вылічваецца ў трайным памеры.
Для прыкладу: пры незаконным вылове адной асобі ляшча падчас вясновай забароны парушальніку пагражае мінімальны штраф ад 450 рублёў і шкода 405 рублёў незалежна ад памеру і вагі рыбы. Такім чынам, адна рыбка вагой 200гр. можа абысціся парушальніку ў круглую суму, якая ўдарыць па сямейным бюджэце.
Падчас вясновай забароны на лоўлю рыбы забараняецца выкарыстанне маласямерных судоў і судоў з падвеснымі рухавікамі ў рыбалоўных угоддзях.
У перыяд нерасту Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нераст». Будуць прымацца ўсе магчымыя намаганні, каб забяспечыць папуляцыям рыбы спрыяльныя ўмовы для узнаўлення і бесперапыннага абнаўлення.
Адна з найважнейшых задач – гэта папярэджанне парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства і недапушчэнне трапляння браканьерскіх прылад рыбалоўства ў вадаёмы. З гэтай мэтай будзе праводзіцца маштабная прафілактычная праца.
Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца захоўванню і выкарыстанню забароненых прылад рыбалоўства. Захоўванне такіх прылад цягне адміністрацыйную адказнасць па арт. 16.26 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыі якой для фізічных асоб прадугледжваюць штраф да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Асоба, якая добраахвотна здала забароненыя прылады рыбалоўства (сеткі, мерыжы, жакі, брэдні і г.д.), вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці.
За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне «гарачай лініі» 6 17 23 або па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.193/2.
Намеснік начальніка Верхнядзвінскай МРАІ