ЛОВ ШЧУПА ЗАБАРОНЕНЫ!

Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што з мэтай захавання рыбных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь і стварэння спрыяльных умоў для нерасту шчупака, у адпаведнасці з п.30 Правілаў аматарскага рыбалоўства і п.68 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі забаронены: лоў шчупака звычайнага на ўсіх вадаёмах у Віцебскай вобласці з 9 сакавіка па 23 красавіка 2026 года, ва ўсіх астатніх абласцях з 1 сакавіка па 15 красавіка 2026 года.
Шчупака, які трапляецца ў улоў, неабходна выпускаць у вадаём у жывым і непашкоджаным выглядзе.
Адміністрацыйнае пакаранне за вылаў шчупака прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а таксама за адну здабытую асобу шчупака падчас вясновай забароны на яе здабычу, шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, вылічваецца ў трайным памеры і складае 9 базавых велічынь (405 рублёў).
За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе г.Верхнядзвінск вул. Савецкая д.193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6-17-23.

ЛОВ ШЧУПА ЗАБАРОНЕНЫ!