Лов налима запрещен!

Забаронена лоўля наліма!

У мэтах захавання рыбных рэсурсаў рыбагаспадарчых вадаёмаў і стварэння спрыяльных умоў для нерасту наліма звычайнага, на падставе п.30 Правілаў аматарскага рыбалоўства і п.68 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі забаронены вылаў наліма звычайнага з 25 снежня 2025 года па 28 лютага 2026 года на ўсіх вадаёмах Рэспублікі Беларусь. Наліма звычайнага, які трапляецца ў уловах, неабходна выпускаць у вадаём у жывым і непашкоджаным выглядзе. Сума шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю за незаконна здабытую адну асобу наліма звычайнага падчас забароны на яго здабычу, складае 27 базавых велічынь.

За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, 193/2 або па тэлефоне «гарачай» лініі 6-17-23.