Удалять деревья нужно правильно!

Дрэвы трэба выдаляць правільна!

У Законе Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 г. № 205-З «Аб раслінным свеце» у артыкуле 373 прапісаны парадак выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету на падставе дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Да такой катэгорыі адносяць:

1) дрэвы, хмызнякі, якія перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў;

2) дрэвы, хмызнякі для правядзення тапаграфічных работ, геалагічнага вывучэння нетраў;

3) дрэвы, хмызнякі, якія растуць у проціэразійных насаджэннях;

4) дрэвы, хмызнякі з дыяметрам ствала 12 сантыметраў і больш на вышыні 1,3 метра, якія растуць у прыдарожных насаджэннях;

5) дрэвы, хмызнякі з дыяметрам ствала 12 сантыметраў і больш на вышыні 1,3 метра, бярозы карэльскай, якая расце на землях сельскагаспадарчага прызначэння, сельскагаспадарчых землях іншых катэгорый земляў (за выключэннем выдалення, перасадкі дрэў, хмызнякоў пры правядзенні работ па эксплуатацыі (абслугоўванні) меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў);

6) дрэвы, хмызнякі, якія растуць на землях запасу, землях агульнага карыстання населеных пунктаў;

7) упалыя дрэвы, якія раслі на землях запасу, землях агульнага карыстання населеных пунктаў;

8) дрэвы, хмызнякі, якія знаходзяцца ў неналежным якасным стане;

9) кветнікі, газоны, іншы травяны полаг на землях агульнага карыстання населеных пунктаў;

Выдаленне, перасадка дрэў, хмызнякоў, якія перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў, дапускаюцца ў выпадку, калі ўстараненне перашкод эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў немагчыма шляхам абрэзкі гэтых дрэў, хмызнякоў.

Парадак выдачы дазволаў на выдаленне аб'ектаў расліннага свету, дазволаў на перасадку аб'ектаў расліннага свету ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб выдачы дазволу на выдаленне аб'ектаў расліннага свету, дазволу на перасадку аб'ектаў расліннага свету ў выпадку выдалення, перасадкі дрэў, кустоў, якія знаходзяцца ў неналежным яка

Дрэвы трэба выдаляць правільна!