Не оставляй мусор на льду!

Не пакідай смецце на лёдзе!

Аматараў падлёднай лоўлі ў нашай краіне нямала. Лёд робіць даступнымі ўсе месцы і глыбіні вадаёма. Аднак, выходзячы на замерзлую паверхню, не кожны рыбак памятае пра тое, што вадаём – гэта таксама чыйсьці дом, і смеціць на лёдзе – усё роўна, што раскідваць смецце, знаходзячыся ў гасцях. Пасля заканчэння сезона зімовай рыбалкі вадаёмы часта ператвараюцца ў звалкі ўсіх відаў смецця: ад шалупіння семечак і недакуркаў да ўсялякай пластыкавай, бляшанай і шкляной тары. Увесь гэты хлам кожную вясну сыходзіць на дно.

Рыбаловы павінны разумець наступствы сваіх дзеянняў. І, згодна з Правіламі аматаравай рыбалкі і Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, абавязаны падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не дапускаць іх засмечанасці і забруджвання. Інакш яны могуць быць аштрафаваны на суму да 20 базавых велічынь.

За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая 193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6 17 23.

Старшы дзяржінспектарВ.А. Ганчаронак

Верхнядзвінскай МРІ

Не пакідай смецце на лёдзе!