З 20 жніўня дазволена паляванне на паляўнічых жывёл нармаваных відаў
Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што ў адпаведнасці з Правіламі палявання і Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі з 20.08.2025 г. па 30.09.2025 г. дазволена паляванне на паляўнічых жывёл нарміруемых відаў па разавых дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёўках да іх.
Дазваляецца паляванне на лася, аленя высакароднага, лань (дарослыя самцы, селекцыйныя жывёлы любога полу і ўзросту).
Спосабы палявання - стрэльбавы: паляванне з засады, з падыходу.
Дазволеныя прылады палявання: на лася, аленя высакароднага, лань - наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, зараджаных куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты.
За дадатковай інфармацыяй або па фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе вул. Савецкая 193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6-17-23.