Запрет на лов сома обыкновенного

Забарона на лоўлю сома звычайнага

Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што на падставе Правілаў аматарскага рыбалоўства і Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2021 г. № 284 «Аб рыбалоўстве і рыбалоўнай гаспадарцы». Забараняецца лоў сума еўрапейскага з 31 мая па 1 ліпеня 2025 года, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях – з 19 мая па 19 чэрвеня 2025 года.

Злоўленага сума еўрапейскага неабходна выпускаць у вадаём у жывым і непашкоджаным выглядзе.
Адміністрацыйнае пакаранне за незаконны вылаў сума еўрапейскага прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, а таксама за адну здабытую асобу сума падчас забароны на яго здабычу, шкода, прычыненая
навакольнаму асяроддзю, разлічваецца ў трайным памеры і складае 12 БВ (504 рублі).

Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў цяперашні час у Віцебскай вобласці з 10.04.2025 па 08.06.2025 дзейнічае вясенняя нерастэвая забарона, у перыяд якой Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нераст», падчас якога прымаюцца ўсе магчымыя
ўсілы для забеспячэння папуляцый рыбы спрыяльных умоў для узнаўлення і бесперапыннага абнаўлення.

Адной з найважнейшых задач з'яўляецца папярэджанне парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства і недапушчэнне трапляння браканьерскіх прылад рыбалоўства ў вадаёмы. З гэтай мэтай праводзіцца маштабная прафілактычная праца.

Асаблівая ўвага надаецца захоўванню і выкарыстанню забароненых прылад рыбалоўства. Захоўванне такіх прылад цягне адміністрацыйную адказнасць па арт. 16.26 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыі якой для фізічных асоб прадугледжваюць штраф да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння. Асоба, якая добраахвотна здала забароненыя прылады рыбалоўства (сеткі, нерэжы, жакі, брэдні і г.д.), вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці. За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, д. 193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» інспекцыі 6 17 23.

Намеснік начальніка Верхнядзвінскай МРІ В.А. Ганчаронак

Забарона на лоўлю сома звычайнага