Лов судака запрещен!

Забаронена лоўля судака!

У мэтах захавання рыбных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь і стварэння спрыяльных умоў для нерасту судака, у адпаведнасці з п.30 Правілаў аматарскага рыбалоўства і п.68 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі забаронены: лоў судака ў рыбалоўных угоддзях з 15 красавіка па 30 мая 2025 года. Судака, які трапляецца ў улоў, неабходна выпускаць у вадаём у жывым і непашкоджаным выглядзе. Адміністрацыйнае пакаранне за вылаў судака прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а таксама за адну здабытую асобу судака падчас вясновай забароны на яго здабычу, шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, вылічваецца ў трайным памеры і складае 18 базавых велічынь (756 рублёў). За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе г.Верхнядзвінск вул. Савецкая д.193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6-17-23.