Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Паляванне»
У мэтах забеспячэння дзяржаўнага кантролю за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства ў перыяд восеньска-зімовага сезона палявання Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у перыяд з 01 кастрычніка па 31 снежня 2024 года праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Паляванне».
Дадзенае мерапрыемства накіравана на:
- Узмацненне кантролю за арганізацыяй і правядзеннем паляванняў грамадзянамі і службовымі асобамі карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў;
- Выяўленне фактаў незаконных паляванняў і браканьерства;
- Удасканаленне форм і метадаў узаемадзеяння з праваахоўнымі органамі і паляўнічымі гаспадаркамі, з мэтай вываду з абароту незаконных прылад здабычы дзікіх жывёл, у тым ліку зброі і боепрыпасаў;
- Актывізацыя прафілактычнай працы, у тым ліку з мясцовым насельніцтвам, з мэтай атрымання інфармацыі аб незаконных паляваннях, а таксама захоўванні незаконных прылад здабычы дзікіх жывёл, надаўшы асаблівую ўвагу добраахвотнаму здаванню.
Калі Вы маеце інфармацыю аб асобах, якія займаюцца браканьерствам, ажыццяўляюць незаконнае паляванне, інфармацыю аб незаконным захоўванні незаконных прылад здабычы дзікіх жывёл, у тым ліку зброі і боепрыпасаў, а таксама незаконна здабытай прадукцыі палявання паведаміце на гарачую лінію Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8-02151-61723
Выконвайце Правілы палявання і паляўнічыя ўгоддзі будуць часцей Вас радаваць жаданым трафеем!
Паважаныя паляўнічыя, выконвайце і не грэбуйце правіламі бяспекі!
Намеснік начальніка
Верхнядзвінскай МРІ В.А.Ганчаронак