Правілы здабычы ракаў
Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2016 г. № 36 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы здабычы, нарыхтоўкі і (або) закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 г. №699» вызначаны парадак і правілы здабычы даўгапалага (вузкапалага) рака.
Забараняецца:
- вылаў даўгапалага (вузкапалага) рака ў рыбалоўных угоддзях Віцебскай вобласці – з 10 красавіка па 8 чэрвеня,
- вылаў яйцаносных самак і самак з лічынкамі на працягу ўсяго года.
- вылаў у любы час года асобін з даўжынёй цела менш за 10,5 см (ад пачатку раструма і да канца тэльсона);
- вылаў ракаў грамадзянамі ў асабістых мэтах з выкарыстаннем больш за тры ракалоўкі на чалавека;
- здабыча не больш за два кілаграмы ў суткі;
- пакіданне ракаловак без візуальнага кантролю;
- здабыча з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў у цёмны час сутак;
- лоў рукамі ў цёмны час сутак;
- з выкарыстаннем іншых прылад здабычы дзікіх жывёл, за выключэннем ракаловак (грамадзянамі ў асабістых мэтах)
«ракалоўка» – прылада здабычы ракаў, якая ўяўляе сабой сеткавы квадрат (круг) з дыяганаллю (дыяметрам) не больш за 100 сантыметраў з замацаванай у цэнтры прынадай (пад'ёмнік адкрытага тыпу) або пастку (даўжынёй не больш за 100 см) з адным або некалькімі (не больш за 5) уваходамі з дыяметрам уваходнага адтуліны не больш за 70 сантыметраў (закрытага тыпу).
Здабыча шыракапалага рака ЗАБАРОНЕНА!
За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне «гарачай лініі» 6 17 23 або па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.193/2.
Нам. начальніка інспекцыі В.А.Ганчаронак