Лов щуки запрещён!

Забаронена лоўля шчупака!

У мэтах захавання рыбных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь і стварэння спрыяльных умоў для нерасту шчупака, у адпаведнасці з п.30 Правілаў аматарскага рыбалоўства і п.68 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі забаронены: лоў шчупака звычайнага на ўсіх вадаёмах у Віцебскай вобласці з 9 сакавіка па 23 красавіка 2024 года, ва ўсіх астатніх абласцях з 1 сакавіка па 15 красавіка 2024 г.

Шчупака, які трапляецца ў улоў, неабходна выпускаць у вадаём у жывым і непашкоджаным выглядзе.

Адміністрацыйнае пакаранне за вылаў шчупака прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а таксама за адну здабытую асобіну шчупака падчас вясновай забароны на яе здабычу, шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, вылічваецца ў трайным памеры і складае 9 БВ (360 рублёў).

За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе г.Верхнядзвінск вул. Савецкая д.193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6-17-23.

Забаронена лоўля шчупака!