Заморные явления: причины и профилактика

Заморскія з'явы: прычыны і прафілактыка

Заморы – гэта гібель рыбы і водных бесхрыбетных у выніку зніжэння растворанага ў вадзе кіслароду. Заморы могуць адбывацца ў любую пару года. Узімку яны ўзнікаюць у сувязі з ускладненнем працэсаў паступлення кіслароду з паветра, а таксама з раскладаннем арганічнай масы.

Найчасцей такія з'явы адбываюцца на неглыбокіх бясстокавых або слабапраточных азёрах з высокім утрыманнем арганічных рэчываў, а таксама на малых рэках.

Да фактараў, якія прыводзяць да гібелі рыбы, адносяцца: тэмпературны і газавы рэжымы, мутнасць вод, зарастанне водных аб'ектаў, гідрахімічныя параметры і інш.

Тэмпературны рэжым сур'ёзна ўплывае на растваральнасць кіслароду ў вадзе. Калі высокая тэмпература вады спалучаецца з багатай воднай расліннасцю, можа парушыцца кіслотна-шчолачны баланс. Узімку сітуацыю ўскладняюць высокая таўшчыня лёду, працяглае паніжэнне тэмпературы паветра да -15°С і ніжэй, стабільны снежны полаг.

Гібель рыбы можа назірацца не па ўсёй плошчы, а на адным ці некалькіх участках. І ў відавым складзе страты могуць быць нераўнамернымі, бо кожны від па-свойму рэагуе на памяншэнне растворанага ў вадзе кіслароду.

Часам прычынай замораў становіцца і гаспадарчая дзейнасць чалавека. Забруджванне вадаёмаў у выніку, напрыклад, скідаў неачышчаных сцёкавых вод прыводзіць да павелічэння хімічных рэакцый, звязаных з паглынаннем кіслароду.

У зімовы час асноўная прычына замораў – прыродныя фактары. Большасць вадаёмаў і водатокаў краіны ўваходзіць у лік так званых рыбалоўных угоддзяў, дзе дазволены лоў рыбы. Частка з іх прадастаўлена ў арэнду для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі або ў бязвыплатнае карыстанне. Астатнія ўваходзяць у фонд запасу.

Ахова рыбалоўных угоддзяў фонду запасу ажыццяўляецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі або спецыяльна ўпаўнаважанымі юрыдычнымі асобамі. За кошт мясцовых бюджэтаў павінны праводзіцца мерапрыемствы па прадухіленні заморных з'яў і ліквідацыі іх наступстваў. Такая ж задача стаіць і перад арандатарамі і карыстальнікамі рыбалоўных угоддзяў.

Нават калі замор ужо пачаўся, шанец выратаваць большасць водных насельнікаў ёсць, галоўнае – дзейнічаць аператыўна. Для гэтага на азёрах і рэках адказныя асобы праводзяць аэрацыю вады, вапнаванне, ачыстку ад снегу, уладкоўваюць палонкі, лункі. Колькасць палонак залежыць ад плошчы вадаёма, іх варта размяшчаць у цэнтры вадаёма і па яго перыметры. У дзейнасці, звязанай з прафілактыкай заморных з'яў, вельмі важная дапамога мясцовага насельніцтва.

Пераканаўча просім усіх неабыякавых грамадзян, асабліва рыбакоў, пры выяўленні прыкмет заморных з'яў, паведамляць у рэгіянальныя падраздзяленні Дзяржаўнай інспекцыі або ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды.

За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая 193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6 17 23.

Старшы дзяржінспектар                                                       

Верхнядзвінскай МРІ

В.А. Ганчаронак

Заморскія з'явы: прычыны і прафілактыка