Итоги работы Верхнедвинской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира за 2023 год

Вынікі працы Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету за 2023 год

У 2023 годзе праца Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету была накіравана на ажыццяўленне кантролю за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства, выяўленне фактаў браканьерства, незаконнага і нядбайнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, папярэджанне правапарушэнняў у гэтай сферы і будавалася на прынцыпе няўхільнага выканання законаў і іншых нарматыўных актаў Рэспублікі Беларусь.

Дадзеная праца праводзілася комплексна, з задзейнічаннем наяўных сіл і сродкаў на аснове рэгулярна праводзімага аналізу правапарушэнняў на тэрыторыі адказнасці.

У зоне адказнасці Верхнядзвінскай МРА Ж і РС знаходзіцца тэрыторыя двух раёнаў – Верхнядзвінскага і Расонскага. Плошча паляўнічых угоддзяў двух раёнаў складае 370 тыс.га, каля 220 вялікіх і малых азёр і каля 20 сярэдніх і малых рэк, 259,3 тыс.га лясных угоддзяў.

За 2023 год сіламі Верхнядзвінскай МРА было праведзена 165 палявых мерапрыемстваў па выяўленні і спыненні фактаў правапарушэнняў у сферы прыродаахоўнага заканадаўства.

У 2023 годзе Верхнядзвінскай МРА было выяўлена 128 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. З іх 33 парушэнні Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 19 парушэнняў Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, 39 парушэнняў Правілаў лесакарыстання і 37 іншых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. У правапарушальнікаў было канфіскавана:

- агнястрэльнай зброі – 5 адз. (у т.л. 4 незарэгістраваных);

- іншых прылад палявання (пятлі, капкан) – 16 адз.;

- рыбалоўных сетак – 274 шт.(11,37 км);

- іншых забароненых прылад лову – 84 шт.;

- незаконна здабытай рыбы – 53,5 кг;

- незаконна здабытага мяса дзічыны – 304,8 кг.

- незаконна нарыхтаванай драўніны – 14,5м3

- канфіскавана (звернута) у даход дзяржавы - 1 маламернае судна; 1 транспартны сродак (аўтамабіль).

У 2023 годзе інспекцыяй актыўна праводзілася работа ў частцы кантролю за лесакарыстаннем і аднаўленнем лясоў. У ходзе праведзенай працы выяўлена 146,7 га участкаў, на якіх лясгасы Верхнядзвінскага і Расонскага раёнаў своечасова не пасадзілі лясныя культуры. Актыўна вёўся кантроль за транспартуемай драўнінай. Выяўлена 1301,1м3 драўніны, якая захоўвалася, транспартавалася і рэалізоўвалася з парушэннем устаноўленага парадку.

За 2023 год штрафныя санкцыі склалі 23 102 рублёў, прад'яўлена шкоды і кошту незаконна здабытай прадукцыі на суму – 107 709 рублёў.

У 2023 годзе за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства было ўзбуджана 6 крымінальных спраў, з якіх 1 за незаконную паляванне, 1 за незаконнае перамяшчэнне дзічыннай прадукцыі, 3 за незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі, 1 па іншых артыкулах УК. Да крымінальнай адказнасці прыцягнута 7 чалавек.

Параўноўваючы паказчыкі мінулых гадоў, агульная колькасць правапарушэнняў зніжаецца, што ў сваю чаргу сведчыць аб праведзенай карпатлівай працы па выяўленні больш грубых, схаваных, замаскіраваных парушэнняў, а таксама праводзімай прафілактычнай працы.

Хацелася б адзначыць, што частка забароненых прылад рыбалоўства, а таксама палявання канфіскоўвалася ў грамадзян у ходзе незаконнага захоўвання. Згодна з заканадаўствам незаконны збыт або захоўванне рыбалоўных сетак або сеткаматэрыялаў забаронены. У ходзе агляду домаўладанняў у грамадзян канфіскавана 153 сеткі даўжынёй 6,28 км і 52 іншых забароненых прылад рыбалоўства. Гэты факт све

Вось некаторыя рэзанансныя факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства:

У студзені 2023 года падчас правядзення палявых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету былі затрыманы трое мясцовых жыхароў адной з вёсак Расонскага раёна, якія ў паляўнічых угоддзях Наваполацкага ТАА «Еўрапарк» паблізу в.Вялікія Асеткі Расонскага раёна, незаконна здабылі адну асобіну дарослага цяжарнага самца лася з двума эмбрыёнамі.

Сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі браканьеры прычынілі шкоду навакольнаму асяроддзю эквівалентную 900 базавым велічыням у суме 33 300 рублёў.

Па дадзеным факце Расонскім РОСК была ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт. 282 КК Рэспублікі Беларусь.

У ліпені 2023 года суд Расонскага раёна прызнаў аднаго з вышэйназваных грамадзян вінаватым у паляванні без належнага на тое дазволу, у забароненыя тэрміны (незаконнае паляванне), што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры, і на падставе ч.4 арт.282 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў яму пакаранне:

- у выглядзе абмежавання волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з паляваннем, на тэрмін 5 гадоў са штрафам у памеры 100 базавых велічынь, што складае 3 700 рублёў

Другога з вышэйназваных грамадзян прызнаў вінаватым у незаконным перамяшчэнні (транспарціроўцы) частак дзікіх жывёл, якія адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі да аб'ектаў палявання, здзейсненым у асабліва буйным памеры, і на падставе ч.3 арт.2821 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 150 базавых велічынь, што складае 5 550 рублёў.

Трэцяга з вышэйназваных грамадзян прызнаў вінаватым у незаконным перамяшчэнні (транспарціроўцы) частак дзікіх жывёл, якія адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі да аб'ектаў палявання, здзейсненым у асабліва буйным памеры, і на падставе ч.3 арт.2821 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год 3 месяцы без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

У парушальнікаў канфіскавана ў даход дзяржавы: аўтамабіль «УАЗ», нож і гладкаствольная стрэльба.

Аналізуючы інфармацыю аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства за мінулыя гады, праводзячы пастаянную прафілактычную працу, у цэлым мы маем, і спадзяемся ў будучыні мець тэндэнцыю да зніжэння парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, што ў сваю чаргу сведчыць аб станоўчай працы інспекцыі, а таксама культуры і выканання законаў грамадзянамі.

У цяперашні час праблемы аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэння экалагічнай бяспекі не могуць быць паспяхова вырашаны намаганнямі адных дзяржаўных органаў. Таму Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету працягвае паспяхова супрацоўнічаць з іншымі прыродаахоўнымі органамі, сілавымі структурамі, іншымі арганізацыя

У 2023 годзе на тэлефон «гарачай лініі» інспекцыі паступіла 17 паведамленняў ад фізічных і юрыдычных асоб аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства, па якіх выяўлена 17 парушэнняў.

Лепшымі паказчыкамі нашай працы, тое, дзеля чаго і існуе Дзяржаўная інспекцыя, з'яўляецца захаванне і павелічэнне колькасці дзікіх жывёл, рыбы ў азёрах і рэках, лясоў, усяго прыроднага багацця, якія так неабходныя для жыцця чалавека, якое мы павінны захаваць і прымножыць для нашых дзяцей і ўнукаў.

За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» інспекцыі 6 17 23.

Старшы дзяржінспектар

Верхнядзвінскай МРІ                                          

У.А. Ганчаронак

Вынікі працы Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету за 2023 год