Забаронена лоўля наліма!
У мэтах захавання рыбных рэсурсаў рыбагаспадарчых вадаёмаў і стварэння спрыяльных умоў для нерасту наліма, у адпаведнасці з арт.18 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету» і на падставе п.30 Правілаў аматарскага рыбалоўства і п.68 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі забаронены лоў наліма звычайнага з 25 снежня 2023 года па 28 лютага 2024 года на ўсіх вадаёмах.
Наліма, які трапляецца ў уловах, неабходна выпускаць у вадаём у жывым і непашкоджаным выглядзе. Сума шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю за незаконна здабытую адну асобу наліма падчас забароны на яго здабычу, складае 27 базавых велічынь (864 руб.).
За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, 193/2 або па тэлефоне «гарачай» лініі 6-17-23.
Старшы дзяржінспектар
Верхнядзвінскай МРІ
У.А.Ганчаронак