Сакінуй правілы палявання!
Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае грамадзянам, што пры знаходжанні на паляванні неабходна мець наступныя дакументы:
- дзяржаўнае пасведчанне на права палявання;
- дакументы, якія пацвярджаюць факт выплаты дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне права на паляванне;
- паляўнічую пуцёўку або дазвол і паляўнічую пуцёўку да дазволу, выдадзеныя гэтаму грамадзяніну (альбо грамадзянін павінен быць пазначаны ў паляўнічай пуцёўцы да дазволу, якая знаходзіцца ў кіраўніка палявання);
- дазвол органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі пры паляванні з асабістай зброяй альбо дазвол на нашэнне паляўнічай зброі і боепрыпасаў да яе, атрыманых у часовае карыстанне на час палявання ў карыстальніка паляўнічых угоддзяў у парадку, устаноўленым Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, пры паляванні з іх выкарыстаннем.
Паляванне, праводжанае грамадзянінам без вышэйназваных дакументаў, лічыцца паляваннем без належнага дазволу.
Адказсць за дадзенае правапарушэнне прадугледжана ч.1 арт.16.27 КоАП Рэспублікі Беларусь і цягне за сабой накладанне штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй стрэльбаў, іншых прылад палявання і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай альбо сродкам здзяйснення названага парушэння, або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю.
Калі грамадзянінам прычынена шкода навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнага палявання на суму больш за 100 базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць, прадугледжаная арт.282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» інспекцыі 6 17 23.
Старшы дзяржінспектар
Верхнядзвінскай МРІ
У.А.Ганчаронак