Падрыхтоўваемся да зімовай рыбалкі!
З надыходам халадоў многія пачынаюць задумвацца аб зімовай рыбалцы, якая па сваёй папулярнасці не саступае лоўлі рыбы на адкрытай вадзе, а часам і прыкметна пераўзыходзіць яе.
Рыбная лоўля зімой прыцягвае даступнасцю любых месцаў вадаёма або вадатоку. Аднак лядовы і снежны полаг надзейна хаваюць ад вачэй рыбака падводны свет, і, каб адшукаць рыбу, яму даводзіцца нямала папрацаваць: прайсці часам не адзін кіламетр і прасвідраваць дзясяткі лунак.
Існуюць чатыры асноўныя спосабы лоўлі рыбы з лёду: на паплавочную вуду, на мармышку, на адвеснае блісненне і лоўля на жерліцы. Жерліцы і кружкі – гэта так званыя жыўцовыя снасці для лоўлі драпежных відаў рыб: акуня, наліма, шчупака, судака. Яны вельмі папулярныя ў рыбаловаў, бо даволі здабычлівыя і часта выкарыстоўваюцца.
Варта памятаць! Правіламі аматарскага рыбалоўства забараняецца лавіць рыбу з выкарыстаннем кружкоў, жерліц, уставак, калабашак і іншых аналагічных сістэм і аснасткі ў цёмны час сутак.
Пры лоўлі рыбы з лёду не варта забываць пра меры бяспекі. Лічыцца, што выходзіць на лёд можна, калі яго таўшчыня дасягае не менш за 5 см. Мае значэнне і стан лёду, паколькі яго трываласць залежыць ад тэмпературы вады і паветра. Часам 5 см можа аказацца недастаткова – напрыклад, калі за станаўленнем лёду наступіла адліга або пад лёдам мелкаводдзе з зараснікамі водарасцяў.
За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: вул.Савецкая д.193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6 17 23.