Увазе паляўнікоў!
З 01 кастрычніка па 31 снежня 2023 г. у адпаведнасці з Правіламі палявання і Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі, адкрываецца восеньска-зімовы сезон палявання на паляўнічых жывёл нармаваных відаў па дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічымі пуцёўкамі да іх.
Дазволена паляванне на асобныя віды паляўнічых жывёл, такія як: лось, дзік, касуля, алень высакародны, алень плямісты, лань, муфлон – жывёлы любой стаці і ўзросту загонам і з сабакамі ў светлы час сутак, з засады і з падыходу на працягу сутак.
Віды і спосабы палявання: стрэльбавы - загонам, з засады, з падыходу. Дазволеныя прылады палявання: для лася, аленя высакароднага, лані, дарослага дзіка старэйшыя за 2 гады – дазволена выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты; для аленя плямістага, касулі, муфлона і маладняку дзіка - дазволена выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных куляй або карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты.
Дазволена выкарыстанне паляўнічых сабак – пароды па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў.
За дадатковай інфармацыяй і аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Верхнядзвінск вул. Савецкая д.193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6-17-23.
Старшы дзяржінспектар
Верхнядзвінскай МРІ В.А.Ганчаронак