Вниманию охотников!

Увазе паляўнікоў!

З 01 верасня 2023 па 31 сакавіка 2024 у адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання адкрываецца сезон палявання на паляўнічых жывёл нармаваных відаў па дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёўках да іх.

Дазволена паляванне на асобныя віды паляўнічых жывёл, такія як: Бабёр і Выдра – жывёлы любой стаці і ўзросту.

Віды і спосабы палявання: стрэльбавае з падыходу, з засады (у цёмны час сутак у прысутнасці службовай асобы карыстальніка паляўнічых угоддзяў), безстрэльбавае.

Дазволеныя прылады палявання: наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых куляй або шротам, паляўнічыя лукі і арбалеты; капканы, пасткі (акрамя пятляў), у светлы час сутак маламерныя суды без рухавіка або з непрацуючым рухавіком.

Дазволена выкарыстанне паляўнічых сабак пры паляванні з пасткамі – усе пароды, акрамя гончых і борзых

За дадатковай інфармацыяй і аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Верхнядзвінск вул. Савецкая д.193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6-17-23.

Старшы дзяржінспектар

 Верхнядзвінскай МРІ                                                          

У.А.Ганчаронак

Увазе паляўнікоў!