Внимание охотников!

Увага паляўнічым!

З 20.08.2023 г. па 30.09.2023 г. у адпаведнасці з Правіламі палявання і Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі дазволена паляванне на паляўнічых жывёл нармаваных відаў па разавых дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёўках да іх.

Дазваляецца паляванне на лася, аленя высакароднага, лань (дарослыя самцы, селекцыйныя жывёлы любой стаці і ўзросту), аленя плямістага (жывёлы любой стаці і ўзросту) на працягу сутак.

Віды і спосабы палявання: ружэйны: паляванне з засады, з падыходу.

Дазволеныя прылады палявання: на лася, аленя высакароднага, лань - наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты. На аленя плямістага (наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1 500 джоўляў), гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых куляй або картеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты.

За дадатковай інфармацыяй і па фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе вул. Савецкая 193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6-17-23.

Старшы дзяржінспектар

 Верхнядзвінскай МРІ                                           

У.А. Ганчаронак

Увага паляўнічым!