Правілы здабычы ракаў
Згодна з ПАСТАНОВАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 20 студзеня 2016 г. № 36 «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Правілы здабычы, нарыхтоўкі і (або) закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства» вызначаны парадак і правілы здабычы даўгапалага (вузкапалага) рака.
Перыяд забароны на вылаў даўгапалага (вузкапалага) рака ў рыбалоўных угоддзях Віцебскай вобласці – з 10 красавіка па 8 чэрвеня, а таксама яйканосных самак і самак з лічынкамі на працягу ўсяго года. Супадае з забаронай на лоўлю ўсіх відаў рыбы!
Забараняецца:
- вылаў у любы час года асобін з даўжынёй цела менш за 10,5 см (ад пачатку раструма і да канца тэльсона);
- вылаў ракаў грамадзянамі ў асабістых мэтах з выкарыстаннем больш за тры ракалоўкі на чалавека;
- ловіць больш за два кілаграмы на суткі;
- пакіданне ракаловак без нагляду;
- здабыча з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў і (або) плавальных сродкаў, а таксама лоў рукамі ў цёмны час сутак;
- з выкарыстаннем іншых прылад здабычы дзікіх жывёл, за выключэннем ракаловак (грамадзянамі ў асабістых мэтах)
«Ракалоўка – прылада здабычы ракаў, якая ўяўляе сабой сеткавы квадрат (круг) з дыяганаллю (дыяметрам) не больш за 100 сантыметраў з замацаванай у цэнтры прынадай (пад'ёмнік адкрытага тыпу) або пастку (даўжынёй не больш за 100 см) з адным або некалькімі (не больш за 5) уваходамі з дыяметрам уваходнага адтуліны не больш за 70 сантыметраў (закрытага тыпу).
За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне «гарачай лініі» 6 17 23 або па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.193/2.
Старшы дзяржінспектар
Верхнядзвінскай МРІ
В.А.Ганчаронак