Телефон «Доверия» Государственной инспекции охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь

Тэлефон «Давер» Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Патэлефанаваўшы па нумары тэлефона даверу, вы можаце праінфармаваць дзяжурнага супрацоўніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства, якія здзяйсняюцца або рыхтуюцца. Гэтая інфармацыя будзе перададзена ў адпаведнае тэрытарыяльнае падраздзяленне для праверкі і аператыўнага рэагавання, пасля чаго заяўніка апавясцяць аб выніку. Аб усіх паведамленнях, якія паступілі на тэлефон даверу, дзяжурны таксама дакладвае кіраўніцтву Дзяржаўнай інспекцыі.

Тэлефануйце, калі маеце дакладныя звесткі аб грубых і сістэматычных парушэннях у сферы рыбалоўства і палявання, незаконных высечках і транспарціроўцы драўніны, забруджваннях водных аб'ектаў! Ад аператыўнасці вашага паведамлення залежыць выніковасць нашай працы.

Званкі па нумарах тэлефонаў даверу прымаюцца кругласутачна.

Цэнтральны апарат Дзяржаўнай інспекцыі ў г.Мінску: тэл. 8(017)39-00-000, 8(033)333-6-000.

Віцебская абласная інспекцыя: тэл. 8(0212)60-90-00, 8(033)633-36-29.

Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя: тэл. 8(02151) 6-17-23.

        Старшы дзяржінспектар                                                                            

        Верхнядзвінскай МРІ                                     В.А.Ганчаронак 

Тэлефон «Давер» Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь