Забарона на лоўлю сома звычайнага
Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што на падставе Правілаў аматарскага рыбалоўства і Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2021 г. № 284 «Аб рыбалоўстве і рыбалоўнай гаспадарцы». Забараняецца лоў сазана звычайнага з 31 мая па 1 ліпеня 2023 года, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — з 19 мая па 19 чэрвеня 2023 года.
Сазана звычайнага, які трапіў у улоў, неабходна выпускаць у вадаём у жывым і непашкоджаным выглядзе.
Адміністрацыйнае пакаранне за незаконны вылаў сазана звычайнага прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, а таксама за адну здабытую асобу сазана падчас забароны на яго здабычу, шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, вылічваецца ў трайным памеры і складае 12 БВ (444 рублі).
За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, д. 193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» інспекцыі 6 17 23.
Старшы дзяржінспектар
Верхнядзвінскай МРІ
В.А. Ганчаронак