Рознічная гандлёвая сетка ў раёне прадстаўлена 241 гандлёвымі аб'ектамі гандлёвай плошчай 9,2 тысяч квадратных метраў.
Фактычная забяспечанасць гандлёвымі плошчамі на 1 тысячу чалавек па раёне склала 501 кв.м., забяспечанасць насельніцтва месцамі грамадскага харчавання – 47 пасадачных месцаў на тысячу чалавек.
Гандлёвае абслугоўванне ў раёне ажыццяўляюць 81 гандлёвы аб'ект індывідуальных прадпрымальнікаў і 110 гандлёвых аб'ектаў юрыдычных асоб.
Галіна грамадскага харчавання ў раёне прадстаўлена 27 аб'ектамі грамадскага харчавання агульнадаступнага тыпу на 865 пасадачных месцаў.
Жыхароў маланаселеных і аддаленых пунктаў абслугоўваюць 4 аўтакрамы райпо. Аўтакрамы абсталяваны сучасным гандлёвым абсталяваннем, стэлажамі для выкладкі і дэманстрацыі тавараў, вагамі, халадзільнымі ларамі. Праца аўталавак арганізавана згодна з графікам, які складзены па днях тыдня, з улікам абслугоўвання кожнай вёскі не радзей двух разоў на тыдзень.
У раёне актыўна ўжываецца гандаль па заказах ад насельніцтва, гандаль па ўзорамі, выязны і развозны гандаль. Забяспечваецца дастаўка тавараў на дом насельніцтву, у тым ліку адзінока пражываючым, састарэлым і іншым катэгорыям грамадзян.
У горадзе дзейнічае рынак на 200 гандлёвых месцаў, які належыць Верхнядзвінскаму філіялу Віцебскага аблпо.