Заляганні торфу, глін, даламітызаваных вапнякоў, будаўнічыя пяскі, сапрапелі, мінеральная вада складаюць багацці нашых нетраў.

Раён мае шырокія лясныя рэсурсы. Агульны запас лясной драўніны складае 196,1 тыс.куб.м. У год. Лясы займаюць плошчу 90,2 тыс.га – больш за 40 працэнтаў тэрыторыі Верхнядзвіншчыны.

Па гушчыні рачной сеткі раён уваходзіць у лік першых у Рэспубліцы Беларусь. Тут працякае рака Заходняя Дзвіна з шматлікімі прытокамі. З 30 азёр самае вялікае – Асвейскае – па велічыні займае другое месца ў Беларусі, з найбуйнейшым у краіне востравам і плошчай 5,3 тыс.га.

Вядучая роля ў эканоміцы раёна належыць сельскай гаспадарцы, у якой занята каля 3 тысяч чалавек. Верхнядзвінскі раён займае перадавыя пазіцыі ў Віцебскай вобласці па вытворчасці малака, збожжа, нарыхтоўцы кармоў і вырошчванні лёну.