24 верасня 2025 года з 11 гадзін прыём грамадзян правядзе (па папярэднім запісе) генерал-лейтэнант міліцыі Кубракоў Іван Уладзіміравіч, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь
24 верасня 2025 года а 11.00 у Верхнядзвінскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Кааператыўная,1, міністр МУС Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Кубракоў Іван Уладзіміравіч правядзе выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца 16.09.2025 г. з 11.00 да 13.00 гадзін і з 14.00 да 18.00 гадзін, 17.09.2025 з 10:00 да 13:00 гадзін і з 14.00 да 16.00 па тэлефоне: 8 (02151) 5-44-62. Запісацца на прыём можна і шляхам асабістага звароту ў Верхнядзвінскі РАУС у названы час і дні.