4 верасня 2025 г., з 11.00 да 12.00 "прамую тэлефонную лінію", пасля выязнога прыёму грамадзян правядуць старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Гадзяцкі В.В. і пракурор Віцебскай вобласці Скурат А.Н.
4 верасня 2025 г. у Верхнядзвінскім райвыканкаме з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 02151 6 23 05 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Гадзяцкага Уладзіміра Уладзіміравіча і пракурора Віцебскай вобласці Скурата Андрэя Мікалаевіча.
Па заканчэнні «прамой тэлефоннай лініі» з 12.00 да 13.00 у будынку райвыканкама пройдзе прыём грамадзян.
Спектр тэм разнастайны: праблемныя пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў і тэрыторыі раёна, рамонту жыллёвага фонду, дарог і вуліц, дзейнасці органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама іх службовых асоб, выплаты заработнай платы, пенсійнага забеспячэння, сацыяльнай абароны насельніцтва і інш.
Падчас «прамой тэлефоннай лініі» і прыёму грамадзян вы можаце падзяліцца прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выказацца наконт працы службовых асоб вертыкалі ўлады, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 8 02151 66350, 63883.