24 апреля 2024 г. в Верхнедвинском районном исполнительном комитете с 11:00 до 12:00 состоится прием граждан и «прямая телефонная линия» по телефону 62305 Никифоровой Натальи Вадимовны

24 красавіка 2024 г. у Верхнядзвінскім раённым выканаўчым камітэце з 11:00 да 12:00 адбудзецца прыём грамадзян і «прамая тэлефонная лінія» па тэлефоне 62305 Нікіфаравай Наталлі Вадзімаўны

24 красавіка 2024 г. у Верхнядзвінскім раённым выканаўчым камітэце з 11:00 да 12:00 адбудзецца прыём грамадзян (толькі па папярэднім запісе) і «прамая тэлефонная лінія» з жыхарамі Верхнядзвінскага раёна па тэлефоне 62305 намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Нікіфаравай Наталлі Вадзімаўны.

У спектр тэм, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэта дзяржкантролю, уключаны пытанні работы арганізацый аховы здароўя, сацыяльнай сферы, гандлю і грамадскага харчавання, арганізацыі харчавання дзяцей у школах, выкарыстання
бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, выкананне заканадаўства пры разглядзе арганізацыямі зваротаў грамадзян.
Падчас «прамой тэлефоннай лініі» вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выказацца наконт работы службовых асоб дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 66350, 63883.