21 снежня 2023 г. з 12.00 да 13.00 начальнікам мытнага паста «Бігасава» Віцебскай мытні Пальчэхам Уладзімірам Часлававічам праводзіцца прыём грамадзян з мэтай адбору кандыдатаў на службу ў Віцебскую мытню
21 снежня 2023 года з 12.00 да 13.00 у Верхнядзвінскім райвыканкаме (кабінет 6) праводзіцца прыём грамадзян начальнікам мытнага паста «Бігосава» Віцебскай мытні Пальчэхам Уладзімірам Часлававічам з мэтай адбору кандыдатаў на службу ў Віцебскую мытню на пасады дзяржаўных грамадзянскіх служачых з ліку жыхароў Верхнядзвінскага рэгіёна.
Папярэдні запіс па тэлефоне 8 (02151) 5-09-00. Кансультаванне будзе ажыццяўляцца выключна па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю мытні.