Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе аб неабходнасці ІП выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт

Індывідуальным прадпрымальнікам, якія знаходзяцца ў працоўных адносінах!


Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе.

Пачынаючы з 2023 года індывідуальныя прадпрымальнікі незалежна ад наяўнасці асноўнага месца працы абавязаны выплачваць абавязковыя страхавыя ўнёскі ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – унёскі, бюджэт фонду) за перыяды ажыццяўлення дзейнасці ў справаздачным годзе.

Выплата ўнёскаў ажыццяўляецца на працягу справаздачнага года, але не пазней 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам.

Даведка: за 2023 год унёскі павінны быць пералічаны ў бюджэт фонду не пазней 1 сакавіка 2024 года.

Аб'ектам налічэння ўнёскаў для індывідуальнага прадпрымальніка з'яўляецца вызначаны ім даход, але не менш за суму памераў мінімальных заработных плат, устаноўленых і праіндэксаваных у адпаведнасці з заканадаўствам у месяцах, за якія выплачваюцца ўнёскі.

Даведка: З 01.01.2023 па 31.07.2023 мінімальная заработная плата ў рэспубліцы складала – 554,00 рубля. Індэксацыя не праводзілася. Такім чынам, толькі за першыя сем месяцаў 2023 года пры ажыццяўленні дзейнасці ўсе 7 месяцаў, падлягае выплаце ў бюджэт фонду 1 357,3 рубля (554,00*7*0,35).

Заканадаўствам індывідуальным прадпрымальнікам прадастаўлена права не выплачваць унёскі ў бюджэт фонду за перыяды неажыццяўлення дзейнасці ў справаздачным годзе пры ўмове прадастаўлення ў органы Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік справаздачы па форме ПУ-3 з адлюстраваннем у гэтай справаздачы такіх перыядаў.

Тэрмін прадастаўлення справаздачы ПУ-3 за 2023 год – не пазней 31.03.2024.

Аплату можна правесці праз АРІП (АРІП→ФСАН→Віцебская вобласць→ раённы аддзел (сектар) ФСАН → Унёскі ў ФСАН фіз. асоб за сябе → Ваш УНПФ (9 лічбаў)) або іншым зручным спосабам.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у тэрытарыяльным органе Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік.

Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе аб неабходнасці ІП выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт