Тэматычная прамая тэлефонная лінія ў Віцебскай мытні пройдзе 28 жніўня 2023 года з 12-00 да 13-00 гадзін

Намеснік начальніка Віцебскай мытні Новажылаў Дзмітрый Львовіч падчас тэматычнай прамой тэлефоннай лініі адкажа на пытанні фізічных і юрыдычных асоб «Парадак прадастаўлення пакрыцця мытных пошлін, падаткаў, прадугледжанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.04.2019 № 140 «Аб пакрыцці мытных пошлін, падаткаў», у дачыненні да транспартных сродкаў для асабістага карыстання».

Званкі будуць прымацца з 12-00 да 13-00 гадзін па тэлефоне ў г. Віцебску 8 (0212) 350203.

У адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» просім грамадзян паведамляць наступныя звесткі: Імя, імя па бацьку, прозвішча, звесткі аб месцы жыхарства і (або) працы (вучобы); прадстаўнікам юрыдычных асоб – Імя, імя па бацьку, прозвішча, найменне прадстаўленай імі юрыдычнай асобы і яе юрыдычны адрас.

Па матэрыялах Віцебскай мытні